Беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык падкажа амерыканцам, як стаць зоркай

Андрэй КурэйчыкБеларускі драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык напіша для Галівуда  сцэнар маладзёжнай камедыі, прысвечанай таму, як стаць зоркай. Пра гэта ён сёння паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па словах Курэйчыка, у будучага фільма ўжо ёсць прадусар (ім з'яўляецца Дэвід Гамбург,  вядомы па цыклу перадач на расійскім тэлебачанні "Крымінальная Расія"), зацверджаны сюжэт. Засталося падрыхтаваць сцэнар і ўзгадніць яго  з амерыканскім бокам. Дзеля зручнасці Андрэй Курэйчык будзе пісаць сцэнар на рускай мове, затым яго перакладуць на англійскую.Акрамя таго, аўтар плануе напісаць сцэнар, прысвечаны жыццю вядомага беларускага мастака  Марка Шагала. Андрэй Курэйчык  спадзяецца, што сцэнаром можа зацікавіцца кінастудыя "Беларусьфільм", аднак пакуль нейкага інтарэсу  з яе боку драматург не заўважыў. Што тычыцца адносін з кінастудыяй, ён сказаў, што «Ніякіх крыўдаў няма, проста ў кінабізнесе ўсё павінна быць цвёрда выбудавана : ёсць заказчык – ёсць выканаўца". Андрэй Курэйчык прызнаўся, што працуе па 8-9 гадзін у дзень, часта з уключаным тэлевізарам.  "У цішы працаваць не магу – трэба, каб быў фон", - падзяліўся з журналістамі драматург.

Паводле "БелТА"