Прэзентацыя БелМузею ў Ню-Ёрку

9 жніўня пасля чарговай нядзельнай богаслужбы ў грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага сябры Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі правялі прэзентацыю, прысвечаную зейнасці БелМузею ў Ню-Ёрку.

Створаны амаль два з паловай гады назад – у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – Музэй стаў сапраўднай з’явай у жыцці беларускай дыяспары ню-ёркскага наваколля. Выканаўчы дырэктар БелМузею Алесь Вінакураў падрабязна распавёў пра кожную праведзеную арганізацыяй выставу ды мастакоў, якія экспанавалі свае працы ў памяшканнях музею. За гэты час свае працы ў музеі выстаўлялі вядомыя ў Беларусі і свеце мастакі Алесь Марачкін, Алесь Шатэрнік, Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Уладзімер Новак, Аляксандр Грыгор’еў, Яўген Шатохін і Алена Тылькіна. Некалькі разоў праводзіліся і сумесныя выставы. На іх былі таксама паказаны працы Рыгора Батальёнака, Сяргея Цімохава, Юрыя Платонава, Юліі Шатэрнік, Янкі Рамановіча, Зьміцера Эпштэйна і Канстантына Селіванава. З гэты час музей прэзентаваў свае выставы не толькі ў Нью-Ёрку, але і ў  Вашынгтоне, і нават за межамі Злучаных Штатаў: адна з выстаў была зладжана сумесна з актывістамі грамадскай супольнасьці “Трэці Шлях” і экспанавалася ў будынку Эстонскага Парламэнту ў Таліне. Менавіта дзякуючы культурніцкай дзейнасці БелМузэю ў Ню-Ёрку кожны беларус, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы ЗША, мае магчымасць сустрэцца з мастацтвам роднай краіны, адчуць наш нацыянальны дух. У бліжэйшых плянах БелМузэю – правесці графічную фотавыставу ню-ёркскага беларуса Сержа Ардэна. Адкрыццё выставы мае адбыцца 23 жніўня а палове на першую (12.30 р.м.) пасля нядзельнай літургіі ў Царкве.

Паводле belmov.org