Беларуская песня "Вярба" прынесла перамогу Дар'і Надзінай на міжнародным фестывалі

Беларуская народная песня "Вярба" ў выкананні 13-гадовай беларускі Дар’і Надзінай прынесла ёй перамогу на міжнародным фестывалі дзяцей і моладзі "Лета. Творчасць. Усмешкі!", які адбываўся на памежнай тэрыторыі Польшчы і Чэхіі.

"За гэтую песню Дар’і дзякавалі ўсе, яна вельмі спадабалася не толькі журы, але і канкурсантам, гледачам", - расказала Святлана Надзіна, маці дзяўчынкі.Другой песняй, якая прынесла Дашы пераможныя ачкі, стала "Давайце сябраваць!" беларускага кмпазітара Леаніда Вайтовіча. Яна стала негалосным гімнам сёлетняга фестывалю. Сваю песню "Давайце сябраваць!" Даша выканала яшчэ раз на гала-канцэрце на "бис" па просьбе арганізатараў. Конкурс праходзіў у Польшчы і Чэхіі на пляцоўках у розных гарадах. Больш за 150 юных артыстаў ва ўзросце ад 11 да 16 год з Беларусі, Украіны, Польшчы паказвалі сваё ўменне спяваць, танчыць і маляваць. Конкурс праходзіў па трох намінацыях. Міжнароднае журы выбірала пераможца шляхам закрытага галасавання.Гран-пры – ккубак з надпісам "Міжнародны фестываль дзяцей і моладзі "Лета.Творчасць. Усмешкі!" і дыплом пераможца папоўнілі калекцыю ўзнагарод Дар’і. Дзяўчынка з’яўляецца лаўрэатам III Міжнароднага конкурсу папулярнай песні "Новая музыка 2008" (Балгарыя) і III Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці "Акно ў Еўропу" (Расія), Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Залатая пчолка" (Беларусь). Паводле “БелТА”