Залаты медаль на 41-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе заваяваў выпускнік сярэдняй агульнаадукацыйнай школы нумар 12 горада Гомеля Багдан Ранішэнка. Алімпіяда праходзіла ў Оксфардзе (Вялікабрытанія) з 18 па 27 ліпеня.
Багдан Ранішэнка на працягу двух гадоў становіцца ўладальнікам дыплома I ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. У гэтым годзе ён заваяваў абсалютнае першае месца, значна апярэдзіўшы ў ведах сваіх сапернікаў. Гэта не адзіная перамога беларусаў у міжнародных алііпіядах. Нядаўна з бронзавым медалём 50-й міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (г.Брэмен, ФРГ) вярнуўся выпускнік Рэчыцкай раённай гімназіі Арцём Говараў. А хутка, з 8 па 14 жніўня бягучага года рэспубліканская зборная па інфарматыцы накіруецца на адпаведную міжнародную алімпіяду ў Плоўдзіў (Балгарыя). Цяпер у Гомелі на базе СШ нумар 27 праходзяць іх трэніровачныя зборы пад кіраўніцтвам трэнера рэспубліканскай зборнай Міхаіла Далінскага. Прычым трое з чатырох удзельнікаў каманды - гамяльчане.