Беларусы рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Югры" Ханты-Мансійскага аўтаномнага округа РФ выступілі ў падтрымку Рэспублікі Беларусь у пытаннях стварэння роўных умоваў для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі і практычнай рэалізацыі саюзных дамоўленасцяў. У знак сваёй пазіцыі група бізнесменаў-беларусаў Ханты-Мансійскага аўтаномнага округа праплыве на плыце па рэках Бярэзіна і Дняпро.
Агітпераход стартаваў 28 ліпеня, ён будзе доўжыцца каля тыдня. Група з 8 чалавек абрала маршрут Парычы-Свектлагорск-Рэчыца-Бронная. Дэвіз агітперахода: "Саюзная дзяржава - раўнапраўнае партнёрства". Падчас перахода плануецца праводзіць сустрэчы з мясцовым насельніцтвам, у тым ліку з кіраўніцтвам раёнаў і мясцовымі прадпрымальнікамі на тэму пашырэння канструктыўных кантактаў паміж рэгіёнамі. Пасля заканчэння перахода яго удзельнікі плануюць абмеракаваць пытанне стварэння і адкрыцця Беларускага гандлёвага дома ў Сургуце, каб беларуская прадукцыя магла наўпрост трапляць у Ханты-Мансійскі аўтаномны округ без усялякіх затрымак і радаваць пакупнікоў сваёй разнастайнасцю і якасцю, і такім чынам прыносіць суайчыннікам у Сібіры гонар за родную Беларусь. "З прычыны пазіцыі расійскіх партнёраў да гэтай пары не вырашана пытанне забеспячэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. Адным з нядаўніх прыкладаў стала абвастрэнне праблематыкі паставак беларускай малочнай і іншай прадукцыі ў рэгіёны Расіі. Любімыя прадукты высокай і гарантаванай беларускай якасці зніклі з паліц і ў сібірскім рэгіёне, што не толькі ўшчаміла правы спажыўцоў […], але і закранула самалюбства беларусаў Югры, якія ганарыліся якасцю і шырокім выбарам брэндаў беларускага тавару ў гандлёвых дамах округа", - адзначаецца ў заяве "Беларусаў Югры". Паводле “БЕЛТА”