Богаслужба ў Саборы Св. Кірылы Тураўскага

У нядзелю 26 ліпеня ў Саборы Св. Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк, ЗША) адбылася Богаслужба, якую адправіў Мітрафорны Пратаярэй а. Міхайла.

У сваёй пропаведзі а. Міхайла распавёў пра цудоўнае вылечванне сляпых ды глухіх і пра апантанасць нячыстай сілай.

Па заканчэнні  літургіі павіншавалі ўсіх Уладзіміраў  з надыходзячым святам Святога Ўладзіміра, якое ў гэтым годзе  прыпадае на аўторак 28 ліпеня.

Паводле belaoc.org