Адразу два беларускіх артыста-пачаткоўца сталі ўладальнікамі Гран-пры Х Міжрэгіянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праходзіў у мінулыя выходныя у мястэчку Вяліж Смаленскай вобласці Расіі.
Перамогу атрымалі нашыя суайчыннікі — саліст Магілёўскай філармоніі Аляксей Чорны і Яўген Літвінковіч з Жодзіна. Перамогу яны падзялілі са студэнткай Смаленскага гуманітарнага ўніверсітэта Марыяй Жураўлёвай. Сярод вакальных ансамбляў найлепшымі таксама прызнаны прадстаўнікі Беларусі — вакальны гурт народнай студыі эстраднага спеву "Крэатыў" з Оршы. У конкурсе прымалі ўдзел 42 салісты ва ўзросце да 30 год і 6 вакальных ансамбляў са Смаленскай, Пскоўскай, Ленінградскай, Калінінградскай і Амурскай абласцей Расіі, а таксама з Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Конкурснае журы ўзначальваў арт-дырэктар маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва Расіі Андрэй Біль.