19 ліпеня 2009 года споўніўся год, як адышоў у лепшы свет намеснік старшыні ТБК у Вільні Валерый Місюк. Але ён застаўся ў сэрцах усіх тых людзей, якія яго ведалі.
І як зазначыў сябра Рады ТБК Алесь Трусаў, да гэтага часу ў яго вачах застаецца ўсмешка Валеры, яго светлы погляд і заўжды прыяцельскія, сардэчныя размовы.
Старшыня ТБК у Вільні Хведар Нюнька адзначыў самаахвярную і бездакорную працу на працягу дзесяці гадоў у таварыстве, а пазней у Радзе ТБК. Ён быў прыкладам добрасумленнага служэння справе незалежнасці і свабоды нашай Бацькаўшчыны Беларусі. Памяць пра Валеру, таленавітага , адукаванага і добразычлівага чалавека не будзе забытая.
Паводле “westki.info”