Таварыства Беларускай культуры ў Літве накіравала зварот да Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды атрымання адмовы Віленскай Арцыбіскупскай Курыі ва ўсталяванні мемарыяльнай шыльды ў гонар кс. Адама Станкевіча.
Рада ТБК ў Вільні звяртаецца да Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Т. Кандрусевіча з просьбай “дапамагчы вырашыць гэтыя непаразуменні і ўсталяваць мемарыяльную шыльду ў гонар кс. Адама Станкевіча ў Вільні”. Хаця Вільня знаходзіцца па-за межамі юрысдыкцыі Мітрапаліта Т. Кандрусевіча, аднак аўтары звароту выказваюць надзею на тое, што Яго Эксцэленцыя зможа на якім-небудзь узроўні паўплываць на гэтую справу і вырашыць яе з дапамогай Ватыкана.
Таксама ў звароце выказваецца падзяка мітрапаліту Кандрусевічу “за пашырэнне беларускага слова ў касцёле ў Беларусі і за пабудову Беларускага Каталіцкага Касцёла”. Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"