Віртуальную Нясвіжскую бібліятэку плануюць стварыць Беларусь і Польшча

Беларусь і Польшча плануюць сумесна ажыццявіць праект па стварэнні віртуальнай Нясвіжскай бібліятэкі, у якой будуць сабраны матэрыялы, прысвечаныя рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Пра гэта паведаміў 14м ліпеня на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрык Літвін.Бібліятэка будзе ўключаць віртуальныя копіі фатаграфій, кнігі ў электронным выглядзе, а таксама спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць інфармацыю аб Нясвіжскім замку. Азнаёміцца з яе матэрыяламі зможа кожны карыстальнік Інтэрнэта."Польскі бок зацікаўлены ў пашырэнні культурнага супрацоўніцтва з Беларуссю, - падкрэсліў пасол. - У прыватнасці, мы эфектыўна ўзаемадзейнічалі па праекце рэканструкцыі і рэстаўрацыі замкавага комплексу ў Нясвіжы". На думку дыпламата, асабліва актуальная работа па распрацоўцы інтэр'ераў замка, "падрыхтоўцы віртуальных копій нясвіжскіх партрэтаў з польскіх збораў у мэтах фарміравання музейнай экспазіцыі, а таксама прадастаўленні польскім бокам асобных твораў мастацтва на ўмовах часовага дэпазіту".Зыходзячы са станоўчага вопыту двухбаковага супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы дасье "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы" і "Аўгустоўскі канал - твор чалавека і прыроды" ў мэтах уключэння аб'ектаў у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва, дадаў Генрык Літвін.Паводле "БелТА"