Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) распаўсюдзіла заяву, у якой выступае з асуджэннем вынесенага прысуду фігуранту “справы 14-ці” Арцёму Дубскаму:“FIDH надзвычай заклапочаная нядаўнім асуджэннем актывіста “Маладога Фронта” Арцёма Дубскага да аднаго года турэмнага зняволення.Паводле інфармацыі Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, у аўторак 7 ліпеня 2009 года раённы суд Асіповічаў прызнаў сп. Дубскага вінаватым у парушэнні умоваў адбыцця пакарання паводле артыкула 415 Крымінальнага Кодэкса.10 студзеня 2008 года сп. Дубскі прымаў удзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску. Ён быў арыштаваны і абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэкса (“арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”) разам з іншымі ўдзельнікамі, справа якіх стала сумна вядомай пад назвай “справа чатырнаццаці”. Адзінаццаць з іх, уключаючы сп. Дубскага, былі асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.Сп. Дубскі з’ехаў ва Украіну і 3 лютага 2009 года быў арыштаваны ў цягніку ў Гомелі падчас вяртання ў Беларусь з Украіны. Ён быў абвінавачаны ў парушэнні рэжыму вынесенага пакарання.Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) асуджае крымінальны пераслед за карыстанне правам на мірныя сходы і заклікае беларускія ўлады выконваць Рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і “неадкладна й безумоўна зняць абмежаванні, накладзеныя на 11 чалавек, асуджнаных да тэрмінаў абмежавання волі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў студзені 2008” (
Рэзалюцыя 1671 (2009) Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы). FIDH таксама паўтарае свае заклікі да беларускіх уладаў неадкладна пакласці канец усім формам пераследу актывістаў моладзевых арганізацый (гл. аўторак, 27 студзеня 2009 года, беларусь – Вельмі сур’ёзная заклапочанасць нядаўнім прызывам палітычных і грамадскіх актывістаў у армію. Парыж, 10 ліпеня 2009”
Праваабарончы цэнтр "Вясна"