Беларусь за апошнія гады кардынальна змянілася да лепшага

Беларусь за апошнія  10 год  вельмі памаладзела і пахарашэла, краіна кардынальна змянілася да лепшага. Такое меркаванне выказаў дэлегат з'езда беларусаў свету ад Літвы, кіраўнік вісагінскага беларускага культурнага центру "Крок" Алег Давідзюк. "Ансамбль "Крок" падчас сваіх гастроляў па свеце прадстаўляюць не толькі Літву, але і сваю этнічную радзіму, - адзначыў Алег Давідзюк. – Заўсёды з годнасцю гаворым, што мы літоўскія беларусы". Алег Давідзюк вельмі ўдзячны беларускаму боку за дапамогу кальтурнаму цэнтру ў набыцці сцэнічных касцюмаў, у забеспячэні метадычнай літаратурай, у арганізацыі курсаў."Нідзе (акрамя, хіба што, скандынаўскіх краін) няма такой дзіўнай чысціні і парадку, як у Беларусі, - лічыць Алег Давідзюк. – Дагледжаныя палі, чыстыя гарады, паркавыя зоны, месцы адпачынку – гэта сапраўды радуе вока, як толькі перасякаеш мяжу". Краін з такім высокім развіццём культуры быта вельмі мала, дадаў суразмоўца. Значна  палепшылася сістэма пропуску праз мяжу. Па словах Алега Давідзюка, ранней жыхары Лтітвы мелі немала нараканнязў на працу беларускіх памежнікаў і мытнікаў, а цяпер менавіта Беларусь можна ставіць у прыклад іншым краінам.Паводле "БЕЛТА"