У суботу 11 ліпеня ў Вільні ўсталявалі памятную шыльду ў гонар нашага земляка, славутага грамадска-палітычнага дзеяча - Вацлава Ластоўскага. Шыльду ўсталявалі па адрасе вул. Піліма 5, на доме, дзе з 1910 па 1920 гг. жыў Ластоўскі з жонкай, а таксама размяшчалася рэдакцыя "Нашай Нівы". Дарэчы, шыльда Ластоўскаму мае складаную гісторыю. Была яна ўсталяваная яшчэ на пачатку 90-х, але невядомыя злодзеі паласаваліся, відаць, на бронзу і паспрабавалі яе скрасці. На шчасце, праязджала паліцыя, злачынцы кінулі шыльду і ўцяклі. Паліцыя вярнула шыльду Таварыству беларускай культуры. І вось праз некалькі год намаганнямі ТБК шыльда была ўсталяваная зноў. Урачыстае адкрыццё шыльды мае адбыцца ў верасні.Глядзіце фотарэпартаж х месца падзеі
тут.Паводле westki.info