Славамір Адамовіч збіраецца 18 ліпеня вярнуцца ў Беларусь

Беларускі паэт Славамір Адамовіч, які ўжо 7 гадоў жыве ў Нарвегіі ў статусе “гуманітарнага ўцекача”, плануе вярнуцца ў Беларусь ужо 18 ліпеня.Вось што ён распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё:“Я еду сваім ходам, цягніком праз Варшаву, а там ужо будзем бачыць, што будзе на мяжы. Калі ўсё будзе нармальна, то 18 ліпеня, думаю, павінен быць”.Тэрмін дзеяння пашпарта паэта, які быў выдадзены беларускімі ўладамі, скончыўся яшчэ ў 2007 годзе. У Нарвегіі няма беларускай амбасады, якая магла б выдаць Славаміру Адамовічу неабходны дакумент. За спецыяльным пасведчаннем, якое пацвярджае яго асобу, паэту трэба ехаць ажно ў Швецыю, а гэта каля 2 тысяч кіламетраў ад таго горада, дзе ён жыве. Ды і кошт дарогі ў адзін бок больш за 500 еўра. Менавіта таму Славамір Адамовіч вырашыў не браць ніякіх пасведчанняў, а адразу ехаць у Беларусь.Еўрапейскае радыё для Беларусі