20 ліпеня міжнародная гандлёвая арганізацыя "Клуб Лідэраў Гандлю", членамі якой з'яўляюцца прадпрыемствы з больш чым 120 краінаў свету, узнагародзіць саўгас “Вялікае Мажэйкава” са Шчучынскага раёна.Саўгас атрымае міжнародны прыз “За камерцыйны прэстыж”, а яго дырэктар — залаты значок “Упраўленне глабальнай якасцю”. Цырымонія ўручэння прызоў адбудзецца ў Мадрыдзе.Саўгас “Вялікае Мажэйкава”, якім кіруе Генрых Шчэрба, -- на сённяшні дзень адзіная ў Беларусі гаспадарка, якая вырошчвае лекавыя і прыправа-араматычныя расліны. Выбар прызёраў вызначаецца шляхам апытання 14000 чальцоў Клуба, якія называюць лепшыя прадпрыемствы свету ва ўсіх галінах прамысловасці і сфераў паслуг.
Еўрапейскае радыё для Беларусі