Беларусы возьмуць удзел у Міжнародным форуме крытычнай думкі

Прадстаўнікі Беларусі прымуць удзел ў Міжнародным Форуме крытычнай думкі, які адбудзецца 18-22 ліпеня ў пасёлку  Пясчанае (Крым, Украіна). Як паведамляюць арганізатары, праблематыка форума ўключае два аспекты: сацыяльна-экалагічнае вымярэнне сусветнага эканамічнага крызісу і актуальныя праблемы сацыяльнай тэорыі і гісторыі. У форуме на беразе Чорнага мора  прымуць удзел вучоныя і прадстаўнікі грамадскіх і палітычных арганізацый з Расіі, Украіны, Беларусі, Францыі, ЗША, Шыейцарыі, Вялікабрытаніі.Сярод праблем, якія хвалююць эколагаў – "Глабальнае змяненне клімату: ці блізка катастрофа, і як яе прадухіліць?", "Беларускі акцэнт у глабальных праблемах", "Прыродазняўчыя навукі пры Сталіне. Становішча генетыкі" і многія іншыя.Паводле сайту zhitomir.info