Падпісана пагадненне аб супрацоўніцьве паміж ўніверсітэтамі Беларусі і Аргенціны

1 ліпеня 2009 года ў г.Буэнас-Айрэсе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж аргенцінскім ўніверсітэтам Маймонідэс (адна з найбольш прэстыжных медыцынскіх  ВНУ Аргенціны) і Віцебскім дзяржаўным ўніверсітэтам. Пасля ўрачыстай цырымоні падпісання  пагаднення прадстаўнік Пасольства абмеркаваў з прэзідэнтам Вышэйшага Ўніверсітэцкага Савету, доктарам Эрнеста Гоберманам, актуальные пытанні міжнароднай адукацыйнай павесткі дня і магчымасці стажыроўкі беларускіх і аргенцінскіх спецыялістаў  на базе ВНУ дзвюх краін. Кіраўніцтва ўніверсітэта Маймонидэс пацвердзіла ўдзел у дэлегацыі аргенцінскай ВНУ  ў Пятай  юбілейнай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Медыцынская адукацыя XXI стагоддзя" ў горадзе Віцебску ў лістападзе 2009 года. Паводле сайту Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы