Напрыканцы чэрвеня сябры Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы правялі чарговую акцыю па ўшанаванню памяці беларускіх патрыётаў. Сустрэча была прысвечана падзеям Другой Сусветнай вайны і яе ўплыву на лёс Беларускага народу.Старшыня ЗБМА Мікола Цімашэнка расказаў моладзі аб дзейнасці беларускіх патрыётаў падчас і пасля вайны. Пасля акцыі быў праведзены збор сродкаў з мэтай падтрымаць тых людзей, якія змагаліся за незалежную Беларусь і сталі з-за гэтага ахвярамі савецкіх рэпрэсій.Марына Давідзюк (сяброўка ЗБМА): ”Шмат з таго, што я пачула стала для мяне нечаканасцю. Не гледзячы на тое, што я даволі актыўна займаюся палітычнай дзейнасцю, шмат якія падзеі беларускай мінуўшчыны для мяне невядомыя. Я з радасцю далучылася да акцыі ”Дапамажы Забытым Героям”, якая, як я ведаю, праводзіцца ад 25 сакавіка 2007 года. Я лічу, што найлепшы спосаб праявы беларускай салідарнасці - гэта дапамога тым людзям, якія пацярпелі падчас савецкіх рэпрэсій за сваё жаданне бачыць Беларусь незалежнай і быць беларусамі.”Сабраныя сродкі ў бліжэйшы час будуць перададзены ахвярам савецкіх рэпрэсій.
Паводле сайту naviny.us