Шушкевіч стаў ганаровым доктарам Люблінскага ўніверсітэта

Былому кіраўніку Беларусі Станіславу Шушкевічу прысвоілі ступень ганаровага доктара Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ.Афіцыйная цырымонія адбылася 1 ліпеня ў рамках святкавання 440-годдзя Люблінскай уніі.Разам з Шушкевічам ганаровымі дактарамі сталі прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, кіраўнікі Польшчы і Літвы Лех Качынскі і Валдас Адамкус, а таксама прэзідэнты Латвіі і Эстоніі, якіх на цырымоніі прадставілі амбасадары гэтых дзяржаў.Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"