Паразуменне паміж народамі магчыма толькі тады, калі людзі памятаюць мінулае. Менавіта памяць аб мінулым стварае будучае. Гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі падчас візіту ў ФРГ дэлегацыі ветэранаў з Мінска, якія падчас фашысцкай акупацыі былі пагнаны на прымусовыя работы ў Германію.
Візіт адбываўся напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У нямецкім Майнце сустрэліся пагнаныя падчас фашысцкай акупацыі на прымусовыя работы беларусы і былыя нямецкія ваеннапалонныя.Паездку беларускай дэлегацыі арганізаваў берлінскі фонд “Памяць, адказнасць і будучае”, які займаецца праектамі, скіраванымі на захаванне гістарычнай памяці пра вайну.Для гасцей з Беларусі была арганізавана экскурсійная праграма. Беларусы пабывалі ў Трыры, Вісбадэне, на курорце Бад-Кройцнах , усклалі кветкі да брацкага пахавання савецкіх грамадзян у прыгарадзе Майнца – Момбаху. Падчас візіту беларускія ветэраны наведалі Вілігіскую гімназію рэальную вучэдьню ў Ліхенбергу, дзе яны расказалі навучэнцам пра сваё жыццё ў гады вайны і пра прымусовыя працы ў Германіі.Затым адбылася сустрэча з былым ваеннапалонным Хорстам Эльснерам, які пасля вайны да 1949 года разам х іншымі немуамі удзельнічаў у аднаўленні Мінска. “Беларускія і германскія ветэраны разумелі адзін аднаго з паўслова, бо яны перажылі шмат цяжкага, хоць і па розных баках барыкад. Эльснер цёпла выказваўся аб тым часе і, асабліва, аб людзях, якія, страціўшы так шмат у жорсткай вайне, змаглі захаваць дабрыню і шчырасць чалавечых адносін, — расказалі ў таварыстве сяброўства “Майнц-Мінск”. Удзельнікі сустрэчы запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб захаваць памяць аб мінулым і мір на зямлі.Паводле “БЕЛТА”