Беларускі канцэрт у Тальяці

Песня дапамагае сяброўствуСапраўдны сюрпрыз для аўтавазаўцаў Тальяці зрабіў Цэнтр беларускай культуры  "Нёман" , якім кіруе Леанід Міхаленка. Па запрашэнні Цэнтра ў госці да тальяцінцаў прыязджаў народны ансамбль музыкі і песні з горада Валкавыска.Цяпер у Тальяці пражывае каля 6000 беларусаў, большая іх частка працуе на АўтаВАЗе.У складзе Цэнтра беларускай культуры "Нёман" — 123 чалавекі. Гэта, у асноўным, зноў жа работнікі тутэйшага аўтазавода, а таксама настаўнікі, пенсіянеры, юрысты.Вiзiтнай карткай “Немана” з’яуляецца фальклорны ансамбль "Купалінка", створаны ў 2005 годзе (мастацкi кiраўнiк ансамбля — Людміла Дземіна), які ўпершыню заявіў пра сябе на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, а на вялікую сцэну выйшаў падчас удзелу ў фестывалі “Дружба народаў”, што праходзіў у філармоніі Тальяці.Сёлета Людміла Дземіна наведала Беларусь. Даведаўшыся, што ў Валкавыску ёсць ансамбль “Уладары”, яна  запрасіла прыехаць да беларусаў у Тальяці, каб даць там некалькі канцэртаў.Дарэчы, калектыў гэты аматарскі, прафесійных музыкантаў у ім няма. І гэта ўражвае больш за ўсё. Мастацкі кіраўнік ансамбля, дырэктар Валкавыскага Дома культуры Вадзім Бычак расказвае, што ў складзе калектыву ёсць настаўнік, супрацоўнік дэпартамента аховы, ваеннаслужачы... Між тым, ансамбль пастаянна ўдзельнічае ў розных конкурсах і тэлевізійных праектах.Дарэчы, сустракаючы гасцей з Беларусі, тальяцінская “Купалінка” таксама не падкачала і адказала беларусам “партызанскімі прыпеўкамі”.Між іншым, мэтай візіту гасцей было наладжванне  самых актыўных стасункаў паміж Тальяці і Валкавыскам. Тэрмінам на тры гады была падпісана дамова паміж Цэнтрам беларускай культуры “Нёман” і Валкавыскім райвыканкамам, якая прадугле¬джвае пашырэнне супрацоўніцтва ў самым шырокім сэнсе.Паводле “Голасу Радзімы”