Беларуская парламенцкая дэлегацыя прымае удзел у 18-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіць з 29 чэрвеня па 3 ліпеня ў Вільні. Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-спікер ніжняй палаты беларускага парламенту Валерый Іваноў. У яе склад таксама ўваходзіць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай.Асноўная тэма сесіі - "АБСЕ: вырашаючы новыя выклікі бяспекі”. Падчас пленарных пасяджэнняў асамблеі і працы трох яе агульных камітэтаў плануецца разгледзець праекты рэзалюцый, якія тычацца эканамічнага і харчовага крызісаў, іх сацыяльных і гуманітарных наступстваў, правоў дзяцей, міграцыі, энергабяспекі, змяненя клімату, рэформы АБСЕ.Чакаецца, што беларская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у пасяджэнні круглага стала па тэме ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".
Паводле "БЕЛТА"