У суботу 27 чэрвеня ў Таварыстве Беларускай культуры ў Вільні прайшла імпрэза, прысвечаная 85-угодкам народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. З дакладам пра творчую спадчыну Васіля Быкава выступіла Л.Мілаш, было прачытана апавяданне "Да родных месц".
У ТБК В. Быкаў выступаў двойчы- першы раз, калі адкрывалі табліцу Браніславу Тарашкевічу, другі - калі ў Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі "Альпійская Балада" на літоўскай мове (1994 г.), апошні прыезд Быкава ў Вільню. Затым перад прысутнымі выступіў госць з Мінска - вядомы рэжысёр Алег Дашкевіч , ён распавёў аб сустрэчы з Васілём Быкавым, як ён браў інтэрвью ў пісьменніка і так хваляваўся, што націснуў не на тую кнопку дыктафона, атрымаўся партрэт без голаса, прышлося шукаць новае выйсце, каб выправіць памылку.
Выступае Леакадзія МілашАб сваіх уражаннях ад сустрэчы з Быкавым расказаў старшыня ТБК Хведар Нюнька. Назаўсёды запомнілася пахаване пісьменніка.Наступны выступоўца - госць з Варшавы, навуковец, які даследуе беларускую мову ў памежных рэгіёнах Латвіі і Літвы Міраслаў (Мірэк) Янковяк. Як вынік яго працы ў Варшаве ўжо выдадзена кніга пра беларускія гаворкі ў Латвіі. Гэтая кніга будзе цікавай для гісторыкаў, этнографаў, беларусазнаўцаў і тых, хто цікавіцца беларускай культурай, яна зойме пачэснае месца ў бібліятэцы ТБК.
Выступае Міраслаў ЯнковякУ ТБК стала традыцыяй знаёміцца з фільмамі незалежных рэжысёраў Беларусі. Ужо прайшлі прэзэнтацыі фільмаў Уладзіміра Коласа, Вольгі Мікалайчык. Гэтым разам адбылася прэзэнтацыя фільма "Журналісты" рэжысёра Алега Дашкевіча. На пачатку прадзюсэр Вольга Мікалайчык прадставіла рэжысёра.
Вольга Мікалайчык і Алег Дашкевіч
Фільм не пакінуў абыякавым нікога з прысутных, некаторыя глядзелі яго ўжо некалькі разоў і з захапленнем. Гэта дакументальны фільм, які распавядае прановую гісторыю Беларусі: факты, падзеі. Пачатак фільма -- 1994 год, будучы прэзідэнт краіны абяцае: "У Беларусі павінны быць і дзяржаўная прэса і незалежная". Прайшло 15 год. Незалежная прэса знаходзіцца ў падполлі. Многія таленавітыя журналісты пакінулі краіну, а тыя хто застаўся заслугоўваюць павагі і пашаны. Яны пакінуць пасля сябе след у новай гісторыі Беларусі, за імі будучыня. Фільм" журналісты" быў паказаны амаль на ўсіх кантынэнтах. Таму паказ у ТБК стаў падзеяй для беларусаў- віленчукоў, фільм папоўніў фанатэку ТБК, многія з прысутных атрымалі кампакт-дыск у падарунак.Напрыканцы імпрэзы выступіў украінскі. Украінскія артысты адзначылі : "Такога фільма на Украіне няма". Беларускі фільм будзе паказаны на кінафэстывалі ў Львове.
Салісты ансамблю " Сьвітліця" Аксана і Раман
Абмеркаванне працягнулася за кубкам гарбаты ў старшыні ТБК Хведара Нюнькі. Леакадзія Мілаш, Вільня