У Вільні прайшла імпрэза ТБК, прысвечаная 85-м угодкам В.Быкава

У суботу 27 чэрвеня ў Таварыстве Беларускай культуры ў Вільні прайшла імпрэза, прысвечаная 85-угодкам народнага пісьменніка Беларусі  Васіля Быкава. З дакладам пра творчую спадчыну  Васіля Быкава  выступіла Л.Мілаш, было прачытана апавяданне  "Да родных месц".

У ТБК В. Быкаў выступаў двойчы- першы раз, калі адкрывалі табліцу Браніславу Тарашкевічу, другі - калі ў Вільні адбылася прэзэнтацыя  кнігі "Альпійская Балада" на літоўскай мове (1994 г.), апошні прыезд Быкава ў Вільню. Затым перад прысутнымі выступіў госць з Мінска - вядомы рэжысёр Алег Дашкевіч , ён распавёў аб сустрэчы з Васілём Быкавым, як ён браў інтэрвью ў пісьменніка і так хваляваўся,   што націснуў не на тую кнопку дыктафона, атрымаўся партрэт без голаса, прышлося шукаць новае выйсце, каб выправіць памылку.

                                Выступае Леакадзія Мілаш

Аб сваіх уражаннях ад сустрэчы з Быкавым расказаў старшыня ТБК Хведар Нюнька. Назаўсёды запомнілася пахаване пісьменніка.Наступны выступоўца - госць з Варшавы, навуковец, які даследуе беларускую мову ў памежных рэгіёнах Латвіі і Літвы Міраслаў (Мірэк) Янковяк. Як вынік яго працы ў Варшаве ўжо выдадзена кніга пра беларускія гаворкі ў Латвіі. Гэтая кніга будзе цікавай для гісторыкаў, этнографаў, беларусазнаўцаў і тых, хто цікавіцца беларускай культурай, яна зойме пачэснае месца  ў бібліятэцы ТБК.

Высупае Міраслаў Янковяк

                                   Выступае Міраслаў Янковяк

У ТБК стала традыцыяй знаёміцца з фільмамі незалежных рэжысёраў Беларусі. Ужо прайшлі прэзэнтацыі фільмаў Уладзіміра Коласа, Вольгі Мікалайчык. Гэтым разам адбылася прэзэнтацыя фільма "Журналісты" рэжысёра Алега Дашкевіча.  На пачатку прадзюсэр Вольга Мікалайчык прадставіла рэжысёра.

Вольга Мікалайчык і Алег Дашкевіч                         Вольга Мікалайчык і Алег Дашкевіч

Фільм не пакінуў абыякавым нікога з прысутных, некаторыя глядзелі яго ўжо некалькі разоў і з захапленнем.  Гэта дакументальны фільм, які распавядае прановую гісторыю Беларусі: факты, падзеі. Пачатак фільма -- 1994 год,  будучы прэзідэнт краіны абяцае: "У Беларусі павінны быць і дзяржаўная прэса і незалежная". Прайшло 15 год. Незалежная прэса знаходзіцца ў падполлі. Многія таленавітыя журналісты пакінулі краіну, а тыя хто застаўся заслугоўваюць павагі і пашаны. Яны пакінуць пасля сябе след у новай гісторыі Беларусі, за імі будучыня. Фільм" журналісты" быў паказаны амаль на ўсіх кантынэнтах. Таму паказ у ТБК стаў падзеяй для беларусаў- віленчукоў, фільм папоўніў фанатэку ТБК, многія з прысутных атрымалі кампакт-дыск у падарунак. 

Напрыканцы імпрэзы выступіў украінскі. Украінскія артысты адзначылі : "Такога фільма на Украіне няма". Беларускі фільм будзе паказаны на кінафэстывалі ў Львове.

ансамбль

          Салісты ансамблю " Сьвітліця" Аксана і Раман

Абмеркаванне працягнулася за кубкам гарбаты ў старшыні ТБК Хведара Нюнькі. Леакадзія Мілаш, Вільня