"Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне па-беларуску

Лагатып Шведскага радыёПачынаючы ад 1 верасня 2009 году, "Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне на беларускай мове.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і "Радыё Швецыя")

Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Шведскае радые:

- Зрабіла цяпер выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта - рускай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі.

Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграм Шведскага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцце рашэння паўплывала і агульная сітуацыя з вяшчаннем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як "медыюм будучыні":

- Шведскае радыё будзе шукаць новыя шляхі для таго, каб размаўляць з публікай у свеце.

Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры "Радыё Швецыя" ад 2004 году.

Паводле "www.sr.se"