Паніхіда ў Таронта

21 чэрвеня 2009 года ў царкве Святога Кірылы Тураўскага ў Таронта (Канада) пасля святой Літургіі адбылася паніхіда па святой памяці ўладыкі Мікалая Мацукевіча (+2002) і архіяпіскапа Васіля Тамашчыка (+1970), якую адслужыў япіскап БАПЦ Святаслаў.Падчас абеду сваімі ўспамінамі падзяліліся Марыя Ганько, Барыс Кірка, Вольга Манькоўская, Аляксандр Бушкевіч і другія. Усе прысутныя, сярод якіх былі і людзі, якія ўпершыню прыйшлі ў царкву, змаглі пазнаёміцца з фотаальбомамі ўладыкі Мікалая. Паводле сайту "belaoc.org"