Пікет каля АНН у падтрымку Аўтуховіча + фота

18 чэрвеня ў 13.00 каля будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прайшоў пікет Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы і Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча. Ваўкавыскі прадпрымальнік трымае галадоўку з 16 красавіка.Не гледзячы на праліўны дождж, быў складзены зварот да прадстаўнікоў беларускіх уладаў.Пасля гэтага былі абраныя дэлегаты для перадачы звароту прадстаўнікам кансуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку: Марына Давідзюк, Аляксандра Макарук і Натальля Брылеўская. Яны перадалі зварот 22 чэрвеня ў панядзелак."Каля месяца таму прадстаўнікі беларускай апазыцыі паабяцалі зрабіць усё мажлівае для вызваленьня Міколы Аўтуховіча. З таго часу нічога не змянілася. Сябры ЗБМА і БАЗА вырашылі звярнуцца да прадстаўнікоў беларускіх уладаў з патрабаваннем аб вызваленні Аўтуховіча, які можа памерці ў вязніцы. У выпадку, калі беларускія ўлады праігнаруюць нашыя патрабаванні, мы будзем пікетаваць эўрапейскія прадстаўніцтвы ў ЗША. Мы будзем патрабаваць, каб Эўропа ўключала пытанне аб палітвязнях у кожныя перамовы з Лукашэнкам", - гаворыць Марына Давыдзюк.---------------------------------Прадстаўнікам беларускай амбасадыБеларуска-Амерыканскае ЗадзіночаннеЗгуртаванне Беларускай Моладзі ў АмерыцыЗВАРОТМы, прадстаўнікі беларускіх эмігранцкіх арганізацыяў у Амерыцы, патрабуем неадкладна вызваліць ''вязняў сумлення'': Мікалая Аўтуховіча, Валерыя Леонава, Уладзіміра Асіпенка. У выніку надуманых абвінавачванняў, яны кінуты за краты без суда і следзтва, дзе знаходзяцца з лютага месяца. Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту з 16 красавіка 2009 году абвясціў галадоўку і галадуе па сёння 63 дзень. Ягонае жыццё ў небяспецы.Патрабуем тэрмінова давесці нашыя запатрабаванні да парлямэнту і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў і, калі нічога не будзе зроблена для ўратавання жыцця спадара Мікалая Аўтуховіча, пакідаем за сабой права пікетаваць беларускія і еўрапейскія прадстаўніцтвы ў Амерыцы, каб прыцягнуць увагу сусветнай супольнасьці да гэтай праблемы.18 чэрвеня 2009г.Старшыня нью-ёрскага аддзелу БАЗА Віталь ЗайкаСакратар нью-ёрскага аддзелу БАЗА Валянціна ЯкімовічСтаршыня ЗБМА Мікола ЦімашэнкаРадны РАА "Перспэктыва" Вячаслаў КухачукРадная ЗБМА Наталля БрылеўскаяРадная ЗБМА Марына ДавыдзюкРадная ЗБМА Аляксандра МакарукСтаршыня службы бяспекі БАЗА Віктар Едзіновіч

Прэс-служба ЗБМА