Ілюстрацыі да кнігі Лакснэса “Атамная станцыя” (1948) былі дыпломнай працай Кашкурэвіча ў канцы 60-ых. І толькі пасля “ісландскага следу” выбітны мастак пачаў ілюстраваць творы Купалы, Шамякіна, Караткевіча, Адамовіча, Гусоўскага.
Працы Арлена Кашкурэвіча неаднаразова выстаўляліся ў Ісландыі і нават знаходзяцца ў прыватных калекцыях ісландскіх багацеяў.
“Плач Гудрун”.
Арлен Кашкурэвіч нарадзіўся ў 1929 годзе ў Мінску. У 1959 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню і аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З’яўляецца ўладальнікам дзесяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.
P.S. Лакснэс – гэта не адзіны «скандынаўскі след» Кашкурэвіча. Наш зямляк зрабіў ілюстрацыі да казкі Андэрсэна “Новая сукенка караля”.