Рашэнне пра ўключэнне старажытнага беларускага горада ў склад гэтага грамадскага аб’яднання было прынята ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія) 20 чэрвеня на агульным сходзе дэлегатаў Ганзейскага саюзу. Сход адбыўся ў межах Новага часу, якія ўпершыню праходзілі на тэрыторыі Расіі. Як вызначыла спецыяльная камісія Ганзейскага саюзу, у сярэднявечыы ў Полацку знаходзілася адно з Ганзейскіх бюро.Акрамя Полацка, у склад аб’яднання ўвайшлі таксама два еўрапейскіх горада — Гронінген (Нідэрланды) і Стікісхальмур (Ісландыя). ***Ганзейскі саюз Новага часу быў створаны ў 1890 годзе па ініцыятыве шэрагу нямецкіх гарадоў. Згодна з яго Уставам, членам аб’яднання можа стаць горад , які ўваходзіў у склад Ганзейскага саюзу ў Сярэднявеччы або ў той час меў цесныя сувязі з Ганзай. У старой Ганзе было 225 гарадоў-членаў. У дадзены момант у складзе гэтага саюзу 173 горада з15 еўрапейскіх краін. Сярод іх 12 расійскіх гарадоў, у прыватнасці, Вялікі Ноўгарад, Пскоў , Смаленск, Калінінград, Цвер. Кожны год у адным з гарадоў — членаў Новай Ганзы праходзяць міжнародныя Ганзейскія дні. У 2010 годзе яны пройдуць у Пярну (Эстонія). У 2011 годзе – у Каўнасе (Літва).
Паводле “naviny.by”