У цэнтральным офісе штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы 22 чэрвеня адкрываецца фотавыстава, прысвечаная 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы.Выстава арганізавана Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта і нацыянальным паркам "Белавежская пушча" пры падтрымцы беларускага пасольства ў Францыі. Пяць яе раздзелаў раскажуць наведвальнікам пра гісторыю і сённяшнія дні гэтага унікальнага кутка не толькі Беларусі, але і Еўропы.Адным з самых прыгожых сюжэтаў выставы з'яўляюцца фотаздымкі сімвала пушчы - велічных зуброў, якія з дапамогай чалавека, што іх ахоўвае, зазірнулі на Елісейскія палі.Падчас экспазіцыі, якая працягнецца да 28 чэрвеня, яе наведвальнікі змогуць таксама пазнаёміцца з творчасцю самадзейных артыстаў пушчы.Па словах кіраўніка музея парку "Белавежская пушча" Людмілы Грачанік, пасля Парыжа выстава пабывае ў розных кутках Беларусі, а таксама ў Расійскай Федэрацыі. А да адкрыцця ўрачыстасцяў, прысвечаных 600-годдзю пушчы, якія пройдуць у верасні, фоталетапіс прыбудзе дадому і будзе пастаянна экспанавацца ў нацыянальным парку "Белавежская пушча".Як падкрэслілі ў службе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, знамянальна, што цяпер нацыянальны парк "Белавежская пушча" выйшаў на чацвёртае месца ў конкурсе прыродных цудаў свету, які арганізавала група энтузіястаў фонду New 7 Wonders Foundation. У ім удзельнічае 261 выдатная прыродная мясціна з 222 краін. Прыродныя аб'екты размеркаваны па сямі катэгорыях: ландшафты, выспы, горныя ўтварэнні, вулканы, нацыянальныя паркі, лясы, марскія ўтварэнні,
Паводле “БЕЛТА”