16 чэрвеня 2009 года ў межах міжнароднага маладзёжнага фестывалю “Млын моды” ў Вене адбыўся паказ мадэляў Цэнтра маладзёжнай моды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Маладыя беларускія дызайнеры поруч са сваімі калегамі з Вены і Токіо прадставілі выпускныя дыпломныя праекты ў галіне моднай вопраткі. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі і ў супрацоўніцтве з Венскай школай моды.Паказ Цэнтра маладзёжнай моды БДУ наведалі прадстаўнікі дыпламатычных місій у Вене, прадстаўнікі аўстрыйскай грамадскасці. Мерапрыемства асвятлялася здымачнай групай Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы