Брус Ўіліс у аб'ектыве беларускага фатографа Анатоля Старкова

Некалькі дзён назад нашаму фатографу з Нью-Ёрка Анатолю Старкову пашчасціла сфатаграфаваць вядомага амерыканскага актора Брюса Ўіліса падчас здымкаў новага фільма.

Анатоль Старкоў: "Нью-Ёрк папулярнае месца для кінаіндустрыі ЗША і тут часценька можна ўбачыць выяздныя здымачные пляцоўкі розных кінакампаній. Днямі ў Брукліне на Бэй Рыджу (Bay Ridge) здымаўся чарговы фільм з удзелам вядомага амерыканскага актора Брюса Ўіліса.На здымках, якія я прапаную вам, суайчыннікі, вы ўбачыце рабочыя моманты і сцэны з будучага фільма, бруклінцаў, якія назіралі за працай кіна майстраў і хвіліны адпачынку на здымачнай пляцоўцы."

Болей здымкаў з Брусам Ўілісам і не толькі глядзіце на новым фотасайце Анатоля Старкова http://photoby.org/Паводле інфармацыі Анатоля Стакова