Канцэрт беларускай спявачкі OLYIA ў Нью-Ёрку

15-га траўня ў залі сабору Св. Кірылы Тураўскага адбыўся канцэрт беларускай спявачкі/аўтара/выканаўцы/прадусэра OLYIA (Вольгі Казак). Праграма паўтарыгадзіннага канцэрта ўключала песні з новага сольнага СD спявачкі і ўжо вядомыя сінглы ў яе выкананні.

У канцэрце таксама прымалі ўдзел таленавітыя танцоры, спевакі, пераможца Academy Award і прызер Grammy спявак і прадусэр Чарльз Мэк і дзі-джэй Брыз Джэннінгс. Вядучая шоў, вядомая выканаўца і камедыянт з Нью-Ёрку Марыса Вураль, падтрымлівала добры настрой  на працягу ўсяго вечара. Прыхільнікі таленту Вольгі Казак пачулі песні  з яе першага сольнага альбому. Апошні нумар “I’m Good” прагучаў у выкананні Волі,  Kyree і NJ5 з топ поп-гурта MTV. Ну а спецыяльна для беларускіх прыхільнікаў Воля заспявала ўжо добра вядомую песню“Белая” разам са сваімі бацькамі.

http://belmov.org/images/foto/kazak/01.jpg

http://belmov.org/images/foto/kazak/01.jpg

http://belmov.org/images/foto/kazak/01.jpg

http://belmov.org/images/foto/kazak/01.jpg

Паводле сайту "belmov.org"