Сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Пасольстве Беларусі ў Аргенціне

15 чэрвеня 2009 года ў Пасольстве Беларусі ў Аргенціне адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары клубу “Усход” з горада Берыса і клубу “Бялінскі” з горада Сан-Марцін правінцыі Буэнас-Айрэс. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі ў 2009 годзе ў правінцыі Буэнас-Айрэс шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Году роднай зямлі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Нашчадкі беларускіх эмігрантаў прымаюць актыўны ўдзел у Трэцім  Міжнародным беларускім конкурсе юных і маладых мастакоў “Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра”, які праводзіцца на тэрыторыі Аргенціны пад эгідай Пасольства Рэспублікі Беларусь.Яшчэ адна тэма, каторая абмяркоўвалася падчас сустрэчы, - падрыхтоўка і правядзенне ў Буэнас-Айрэсе канферэнцыі суайчыннікаў у 2009 годзе. У межах канферэнцыі маюць быць абмеркаваны ініцыятывы суайчыннікаў  і зацверджана праграма мерапрыемстваў  на 2009-2010 гг. На базе клубу “Бялінскі” Пасольствам запланавана правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паводле прэсавай службы Пасольства Рэспублікі Беларусьу Аргенцінскай Рэспубліцы