Беларусы выступілі на IV Міжнародных спатканнях музычных школ у Польшчы

З 11 па 14 чэрвеня 2009 года ў Варшаве адбыліся IV Міжнародныя спатканні музычных школ, якія былі арганізаваны Фондам культуры ANIMI. У сустрэчах прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі музычных школ з Германіі, Польшчы, Славакіі, Украіны, Венгрыі, а таксама Беларусі. Ад Республікі Беларусь у спатканні прымалі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі 10-й музычнай школы ім. Я.Глебава (дырэктар Т.А.Куніцкая). Юныя выканаўцы і выкладчыкі вынеслі на суд гледачоў творы вядомых беларускіх і сусветных кампазітараў. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала выкананне твораў на народных інструментах: домра, цымбалы, балалайка. Беларускія выканаўцы выступалі як асобна, так і на агульных канцэртах падчас адкрыцця і закрыцця міжнародных сустрэч. Паводле прэсавай службы Пасольства Рэспублікі Беларусьу Рэспубліцы Польшча