У Літве прайшоў фестываль Be2gether (фотарэпартаж)

Ляпіс Трубяцкой грае на фестывалі Be2gether ужо другі раз. Гэтым разам можна было пачуць 3 новыя песні, але славутых скокаў амаль не было, таму што Сяргей Міхалок пашкодзіў калена. Нешта падобнае да звычайнага для сябе шоў лідэр Ляпісаў рызыкнуў паказаць толькі напрыканцы выступу, які працягваўся паўтары гадзіны.Падчас выступу гурта, перад сцэнай быў заўважаны літоўскі пасол ў Беларусі спадар Богданас, які весела танчыў і спяваў з сябрамі.
Зміцер Навіцкі прыехаў на фестываль на ровары з Маладэчна, за што і атрымаў адмысловы падарунак ад арганізатара
Ляпісы прыехалі ў замак
G and G Sindikatas
У чаканні выступу Ляпісаў
Ляпіс Трубяцкой прадставіў на фестывалі 3 новыя песні.
Міхалок пашкодзіў калена, таму славутых скокаў амаль не пабачылі Толькі напрыканцы Сяргей рызыкнуў паказаць сваё фірмовае шоў
Пасол Літвы ў Беларусі спадар Богданас завітаў на фэст з сябрамі
Яўген Калмыкоў слухае выступ Ляпісаў
Літоўскі пасол танчыць і спявае з сябрамі пад Ляпіс Трубяцкой