Цырымонія ўручэння музычнай прэміі “Стэпавы воўк” (“Степной волк”), адбылася ў нядзелю 14 чэрвеня у межах Маскоўскага міжнароднага адкрытага кніжнага фестывалю ў Цэнтральным доме мастака.Музычная прэмія “Стэпавы воўк” была заснавана Маскоўскім міжнародным адкрытым кніжным фестывалем і куратарам фестывальнай праграмы Art Music Арцеміем Троіцкім.Беларускі гурт “Ляпис Трубецкой” атрымаў прэмію ў намінацыі “Відэа” за відэакліп да песні “Огоньки”.Лаўрэатам прэміі “За лепшы альбом” стаў гурт Мумий Тролль, таксама гэты гурт перамог у раздзеле “Інтэрнет”.У намінацыі "Дызайн" упэўнена заняў першае месца гурт "Цэнтр" з альбомам "У прошлого нет будущего", а за лепшую "Лірыку" прыз аддалі рэперу Івану Аляксееву (Noize MC).У намінацыі “Песня” перамагла кампазіцыя Аляксандра Ф. Скляра “Корабли не тонут”.У раздзеле “Музыка” прэмію атрымаў кампазітар Антон Батагаў. Лепшым дзеячам прызналі прадзюсера Аляксандра Багданава, а лепшым фільмам – фільм “Сцілягі”, пра што арганізатары паведамілі загадзя, улічваючы, на іх думку, адсутнасць канкурэнтаў.Як сказаў заснавальнік прэміі, музычны крытык і куратар фестывальнай праграмы Art Music, Арцемій Троіцкі, “сэнс “Стэпавага ваўка” ў тым, каб паказаць людзям: у свеце існуе не толькі “эфірная” музыка, кшталту “Фабрыкі зорак” і праекту “Дзве зоркі”. Ёсць шмат харошай, сапраўднай музыкі, якая жыве на плытках, і ад якой ломіцца інтэрнет”.Трэба адзначыць, што гурт “Ляпис Трубецкой” стаў пераможцам “Сэпавага ваўка” не першы раз, у мінулым годзе Ляпісы таксама сталі ўладальнікам гэтай музычнай прэміі разам з Theodore Bastard, Земфірай, Рэнатай Літвінавай, Сяргеем Шнуравым і іншымі выканаўцамі.
Паводле “РИА НОВОСТИ”