16 студзеня 2011 года Марыі Чапялёвай (з Шабуняў) - пляменніцы Івана, Антона, Стэфана Луцкевічаў споўнілася б 100 год. Усяго 14 месяцаў яна не дажыла да свайго юбілею! А мы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу, невялікай грамадой, разам са сваякамі і знаёмымі сабраліся ў яе ўтульнай хаце. Гэта быў вечар успамінаў, і яна была разам с намі.
Тут калісьці наша паэтка сп. Аугіння Кавалюк чытала нам свае вершы і давала першапачатковыя веды беларускай мовы. У 1991 годзе тут здымалася частка фільма “Два вечары з Луцкевічамі” (рэдакцыя “Адраджэнне” Беларусьфільма). Частымі наведвальнікамі былі беларускіе госці з розных краінаў. У гэты вечар гучалі ўспаміны, якія пакінула спадарыня Марыя аб Антоне і Стэфане Луцкевічах, аб жыцці на поўночы і працы лекара. Яна пісала: “За сваё доўгое жыццё мне прыйшлося перажыць шмат і добрага і дрэннага, але я не наракаю на долю, як здарылася, так здарылася. Згаджаюся з лёсам. Я думаю, что гэта як раз самае галоўнае. Трэба ўмець усё перажыць”. На сканченне мы паглядзелі фільм аб святкаванні 95-годдзя Марыі Аляксандраўны, калі да нас завітаў Данчык.
Усе 20 год існавання нашай суполкі яна заўсёды была з намі. Як напісау сп. Анатоль Кірвель, “Марыя Александраўна сагравала нас цяплом сваёй душы – цяплом, якое не дае згаснуць хліпкаму агеньчыку беларушчыны сярод хмызоў і каменю паўночнай сталіцы”.