14-гадовы беларус Андрэй Шычко заваяваў Гран-пры VII Міжнароднага конкурсу юных піяністаў "Ступень да майстэрства", які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу.Андрэй з'яўляецца выхаванцам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ён вучыцца ў педагога Наталлі Ташчылінай.У гэтым годзе ў конкурсе прымалі ўдзел 65 юных піяністаў з розных краін свету, у тым ліку з Кітаю, Сербіі, Узбекістану, Арменіі, Малдовы, Украіны, Расіі, Нарвегіі, Італіі і Беларусі.Конкурс "Ступень да майстэрства" шырока вядомы ў музычным свеце. У 2000 годзе ён першы з расійскіх аглядаў гэтага класа быў прыняты ў Еўрапейскі саюз музычных конкурсаў для юнацтва.
Паводле “БЕЛТА”