Гісторыя мегаполіса, дзе жыццё людзей не суразмернае з жыццём вялікага горада, легла ў аснову стужкі “Вар’яцкая дампамога” (“Сумасшедшая помощь”) Барыса Хлебнікава, якую ён прадставіў у конкурснай праграме фестывалю”Кінатаўр” у Сочы 11 чэрвеня.Як прызнаўся рэжысёр, сюжэт гісторыі, паказанай у фільме, нарадзіўся, нарадзіўся пасля таго, як ён зняў дакументальны фільм пра тое, як беларус прыязджае на заробкі ў Маскву. Таму дзеянне стужкі “Вар’яцкая дапамога” пачынаецца з таго, як добры, наіўны і лянівы Яўген разам з таварышамі едзе з беларускай вёскі на заробкі ў Маскву .Па дарозе адбываецца прыкрае крымінальнае здарэнне – Жэня застаецца без грошай, дакументаў і спадарожнікаў. Збіты, абрабаваны і запалоханы, ён вымушаны стаць чарговым бамжом. Але здараецца цуд - бяздомнага правінцыяла прыводзіць да сябе дадому масквіч-пенсіянер. Былы інжынер скарае Жэню прастатой, шчырасцю і высакароднасцю, а галоўнае – прыцягвае пафасам змагання са штодзённым злом расійскай сталіцы.Галоўную ролю ў фільме сыграў актор кемераўскага тэатру “Ложа” Яўген Сыты, якога, як прызнаўся Хлебнікаў, ён аднойчы ўбачыў на сцэне і з той пары доўга марыў зняць ў сваёй стужцы. Ён даслаў акцёру сцэнар, які той доўга адмаўляўся чытаць, але ў нейкі момант усё ж такі пагадзіўся, і Хлебнікаў пачаў здымаць фільм.Акрамя Сытага, адну з галоўных роляў ў фільме выканаў Сяргей Дрэздэн, вядомы па ролі настаўніка музыкі ў фільме Юрыя Маміна “Акно ў Парыж”.Таксама ў стужцы зняліся Ганна Міхалкова, Ігар Чарневіч, Аляксандр Яцэнка, Мікіта Ямшанаў. Аўтарам сцэнару стужкі стаў Аляксандр Радыёнаў.Юбілейны 20-ы Расійскі Адкрыты фестываль "Кінатаўр" праходзіць у Сочы з 7 па 14 чэрвеня.
Паводле "РИА "Новости"