Беларусы на фестывалі "Пустыя пагоркі" (Расія)

10 чэрвеня ў Калужскай вобласці (Расія) пачаўся штогадовы open-air фестываль “Пустыя пагоркі” (Пустые холмы). Гэтае яркае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх людзей, што любяць нефарматнае мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях, праводзіцца ўжо ў сёмы раз.

Незвычайнасць фестывалю ў тым, што, не гледзячы ні на што, уваход на яго застаўся бесплатным, і ўсе музычныя і творчыя калектывы, што бяруць ўдзел ў фестывалі, працуюць без ганарару.Акрамя музычных сцэн, на фестывалі ёсць некалькі імправізаваных кінатэатраў, а таксама шэраг немузычных пляцовак, дзе праходзяць шматлікія перформансы, семінары, майстар-класы, тэатралізаваныя прадстаўленні, фотавыставы.У гэтым годзе на фестывалі выступяць творчыя калектывы з Расіі, Беларусі, Фінляндыі, Літвы, Польшчы, Украіны.Беларусь прадставяць:The Worm Ouroboros (калектыў створаны ў 2006 годзе музыкамі , натхнёнымі творчасцю прадстаўнікоў прагрэсіў-рока 70-х гадоў, такімі як Genesis, Camel, King Crimson, Gentle Giant, Magma, National Health).Аддис Абеба (калектыў, які выконвае сонечную і добрую музыку рэггі. Цікавым з’яўляецца тое, што музыкі змаглі гарманічна спалучыць маму Афрыку з беларускай рэчаіснасцю)

Cherryvata (музыку калектыва можна ахарактэрызаваць, як гарманічнае спалучэнне электронікі з жывымі інструментамі і вакалам, створанае пад уплывам нью-джаза, трып-хопа, реггей, даба, брейкбіта, рок і поп музыкі)Детидетей (гурт, створаны ў 2006 годзе акторамі тэатра імя Янкі Купалы)Сяргей Пукст і Пукст бэнд (калектыў вядомы сваёй крайне індывідуальнай творчасцю ў сюрэалістычным стылі, таксама Сяргей Пукст вядомы тым, што ён распрацаваў канцэпцыю нігілістычнага джазу)Маланка orchestra (невялікі раманцік аркестр танцавальнай музыкі і песень, створаны ў 2007 годзе)

Таксама ў фестываі прыме ўдзел Брэсцкі Свабодны тэатр. Ён пакажа вулічны спектакль “Бандароўна”.Фестываль прайягнецца да 14 чэрвеня. Падрабязнасці і дакладная праграма фестывалю на афіцыйным сайце holmi.ru

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”