
Медыябаркэмп — айцішная не-канферэнцыя, якая прайшла на першых летніх выходных у Нідзе, на літоўскай палове Куршскай касы
. Арганізатары сустрэлі ўдзельнікаў апоўдні ў пятніцу, 5 чэрвеня, на чыгуначным вакзале, усе пагрузіліся ў два аўтобусы і рушылі на паўночны захад, да мора. Але ніхто з удзельнікаў не ведаў канкрэтнага месца правядзення Медыябаркэмпа: яно трымалася ў таямніцы да апошняга.
Удзельнікі — прадстаўнікі розных суполак, грамадзянскіх і медыйных ініцыятыў, а таксама літаратары, музыкі і іншыя людзі мастацтва — размясціліся на беразе Куршскага заліва ў драўляных хатках былога дзіцячага лагера.
У межах баркэмпа адбыўся шэраг розных прэзентацый: пра фестываль самвыдату, пра палітычную іронію ў благасферы, прэзентацыя інтэрнэт-часопіса аб электроннай музыцы, прэзентацыя інтэрнэт-радыё, нават прэзентацыя выдавецтва "Галіяфы", дзе літаратары частавалі бальзамам падчас рабочага працэсу, што прывяло баркэмпераў у шок.