Чарговае пасяджэнне Рады ТБК у Вільні

У суботу, 6 чэрвеня, адбылося чарговае пасяджэнне Рады ТБК у Вільні. На Радзе разглядаліся пытанні, звязаныя са З'ездам Беларусаў Свету і Канферэнцыяй Беларусаў Балтыі.Першым пытаннем абмяркоўвалася чарговая вандроўка ТБК на беларускае Паазер'е, удакладняўся маршрут і праграма. Вандроўка адбудзецца 20-21 чэрвеня.Вялася гаворка аб чарговым З'ездзе Беларусаў Свету.  Ад ТБК вырашана дэлегаваць чатырох чалавек і пятым паедзе старшыня Хведар Нюнька.Адно з самых важных пытанняў, разгледжаных на Радзе, было звязана з правядзеннем IV Канферэнцыі Беларусаў Краінаў Балтыі. Канферэнцыя адбудзецца ў Вільні 5-6 верасня 2009 г.

Паводле сайту "westki.info"