Беларускі спявак стаў лепшым на міжнародным конкурсе ў эстонскім Пярну

Студэнт першага курса Маладзечанскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Анатоль Сіўко бліскуча выступіў на  VI міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў імя  Клаудіі Таэв, які прайшоў у эстонскім горадзе Пярну.  Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 30 выканаўцаў з Арменіі, Канады, Кітаю, Карэі,  Латвіі, Літвы, Расіі, Сербіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі і Японіі.Старшыня журы, знакамітая польская оперная спявачка Тэрэса Зуліс-Гара ўручыла Анатолю другі прыз (першы не  прысуджваўся). Разам з тым беларускі спявак заваяваў і права  выконваць вядучую партыю  ў адной з прафесійных оперных пастановак, якую  мае здзейсніць  на сцэнах Таліна і Пярну вядомы дзеяч культуры Эстоніі, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестру "XXI стагоддзе" Эркі Пехк. Прыезд Анатоля Сіўко ў Эстонію дапамагло арганізаваць генеральнае консульства Беларусі ў Таліне. Гэта ўжо не першая перамога беларускіх выканаўцаў на міжнародных конкурсах, што праходзілі ў Эстоніі ў гэтым годзе. Так, лепшым у сваёй узроставай групе на міжнародным конкурсе юных піяністаў імя  І.С.Баха ў Нарве стаў выхаванец Полацкай дзіцячай школы мастацтваў  Мікіта Куляшоў. Салістка народнага тэатру песні і музыкі  "Мархавім" пры ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск” Яна Курыленка заняла першае месца на  III міжнародным конкурсе маладых эстрадных  выканаўцаў "Песні Лаагны", а мінчанка Ірына Кучынская - на X Міжнародным конкурсе рускага старадаўняга рамансу  імя І.Юр’евай у Таліне.Паводле “БЕЛТА”