Фільм "Кадэт" кінастудыі "Беларусьфільм" ярод 14 конкурсных фільмаў, прадстаўленых на Першым кіеўскім міжнародным кінафестывалі, атрымаў дыплом у намінацыі "За лепшы акцёрскі ансамбль". Як адзначыў пасля цырымоніі закрыцця фестывалю рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Дудзін, акцёрскі склад у фільме дастаткова малады, і таму ўдвая прыемна было атрымаць дыплом менавіта ў гэтай намінацыі.Усе ролі ў фільме сыгралі выключна беларускія акцёры. Першыя галоўныя ролі ў фільме выканалі акцёры-дэбютанты Руслан Чарнецкі, які яшчэ вучыцца на акцёрскім аддзялені і адначасова працуе ў Рускім тэатры, Андрэй Сенткін з Пінска, Паліна Сыркіна, а Галіна Кухальская, Алег Ткачоў, Таццяна Гаркуша, Аляксандр Суцковер, Святлана Кажэмякіна, Генадзь Гарбук. Дзеянне карціны адбываецца ў першае пасляваеннае лета ў Заходняй Беларусі, галоўны герой - курсант сувораўскага вучылішча. Праца над фільмам была скончана ў 2008 годзе. У паслужным спісе Віталя Дудзіна – больш за дзесятак знятых фільмаў, большасць з якіх з’яўляюцца намінантамі розных міжнародных кінафорумаў.Да прыкладу, фільм "Усе грошы з кашальком" (1980 год) атрымаў галоўны прыз на Усесаюзным фестывалі маладых кінематографаў СССР; "Іван" (1982 год) заваяваў тры прыза ў в Алма-Аце; стужка “Павестка ў суд” (1988 год) была прызнана лепшым фільмам года па лініі Гостэлерадыё СССР; "Пад небам блакітным" (1989 год) удастоены трох прызоў Венецыянскага кінафестываляў розных намінацыях, уключна з прызам глядацкіх сімпатый.У Першым кіеўскім міжнародным кінафестывалі, які праходзіў ва ўкраінскай сталіцы з 29 траўня па 3 чэрвеня, прымалі ўдзел кінематаграфісты з 25 краін свету. На суд крытыкаў і прафесійнага журы на чале з вядомым польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Занусі былі прадстаўлены 37 конкурсных і пазаконкурсных прац вядомых майстроў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Аргенціны, Вялікабрытаніі іншых краін.Прэзідэнтам фестывалю выступіў народны артыст СССР і Украіны Багдан Ступка, які сыграў галоўную ролю ў фільме беларускага рэжысёра Рэнаты Грыцковай "Інсайт". На кінафоруме адбыўся прэм’ерны паказ гэтай стужкі.
Паводле “БЕЛТА”