Аўтобусы МАЗ будуць прадстаўлены на выставе ў Вене

Аўтобусы МАЗ будуць прадстаўлены 8-11 чэрвеня на Усясветным кангрэсе і міжнароднай выставе "Мабільнасць і гарадскі грамадскі транспарт 2009" у Вене. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Мікалай  Касцень.На міжнародным кангрэсе-выставе будуць прадэманстраваны гарадскі нізкапольны аўтобус МАЗ-203 (узроўню Еўра 5) і аўтобус сярэдняга класа МАЗ-206 (Еўра 5).Гендырэктар МАЗ адзачыў, што аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода па цане і якасці дастаткова канкурэнтаздольныя ў блізкім і далёкім замежжы і карыстаюцца попытам.Аўтобус МАЗ-203 добра зарэкамендаваў сябе як ў айчынных умовах эксплуатацыі, так і за мяжой. Ад аўтобуса папярэдняга пакалення яго адрознівае дызайн і тэхнічны узровень. Аўтобус з’яўляецца поўнасцю нізкапольным, вышыня падлогі салону складае ўсяго 330 мм ад палатна дарогі і забяспечвае максімальную зручнасць уваходу і выхаду.У аўтобусе МАЗ-206 арганічна спалучаюцца сучасны дызайн і высокія эксплуатацыйныя параметры. Асноўнымі яго перавагамі з’яўляюцца высокая пасажыразмяшчальнасць пры адносна невялікіх габарытных памерах, экалагічным стандартам.. Гэты аўтобус неаднаразова прымаў удзел ў буйнейшых выставах у Бельгіі,  Германіі, Польшчы, Баўгарыі.Аўтобусная  вытворчасць на  МАЗе была заснавана ў 1992 годзе. У 1993 быў сабраны першы аўтобус. Сёння мінскія аўтобусы ездзяць па дарогах не толькі па дарогах Беларусі, але і  Украіны, Расіі, Казахстану, Польшчы, Румыніі, Германіі і іншых краін.Паводле “БЕЛТА”