Саліст беларускай оперы пакарыў эстонскую публіку

Саліст беларускай оперы Ілля Сільчукоў пакарыў эстонскую публіку. У Таліне і Пярну адбылося пяць паказаў оперы Ж.Масне "Таіс", у якой беларускі артыст выконвае адну з галоўных партый. Спектакль пастаўлены пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора аркестра "XXI стагоддзе", вядомага дзеяча культуры Эстоніі Э.Пехка. Як расказаў генеральны консул Беларусі ў Таліне Аляксандр Астроўскі, Ілля Сільчукоў быў спецыяльна запрошаны на адну з роляў у спектаклі пасля паспяховага выступлення на міжнародным конкурсе маладых оперных выканаўцаў у Пярну. Па словах дыпламата, усе паказы оперы “Таіс” заканчваліся працяглымі авацыямі эстонскай публікі.Пры ўдзеле беларускага генеральнага консульства ў Таліне прапрацоўваецца магчымасць паказу спектакля ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі і Маладзечанскім Палацы культуры.Паводле “БЕЛТА”