Валерыя Усовік з Віцебска атрымала залаты медаль у Міжнароднай выставе дзіцячай мастацкай творчасці ў Токіо. Валерыя займаеца ў дзіцячай студыі “Мурашнік”, якая створана ў Цэнтры пазашкольнай работы Кастрычніцкага раёна горада на Дзвіне. На выставе было парадстаўлена 60 637 дзіцячых работ з 42 краін. І вось нядаўна стала вядома, што малюнак Валерыі, якая вучыцца ў трэцім класе гімназіі, удастоены найвышэйшай узнагароды. Цікава, што сяброўкі Валерыі па студыі таксама заваявалі ўзнагароды выставы ў Токіо: у Юліі Ханяк — сярэбны медаль, у Насці Алаевай — бронзавы.Паводле “Голасу Радзімы”13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане
