Больш як 130 прадпрыемстваў і арганізацый прадставяць сваю прадукцыю на V Нацыянальнай выставе Беларусі ў Казахстане "БеларусьЭКСПА-2009", якая пройдзе 3-6 чэрвеня ў Астане. Увазе наведвальнікаў выставы будзе прапанаваны шырокі спектр прамысловых і спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці. Буйныя экспазіцыі прадставяць міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, архітэктуры і будаўніцтва, канцэрны "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Беллеспаперапрам", Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Шырокі ўдзел у выставе прымуць прадпрыемствы прамысловай, транспартнай і паліўна-энергетычнай сфер эканомікі. Агульная плошча экспазіцыі "БеларусьЭКСПА-2009" складзе амаль 1,4 тыс.кв.м.У межах выставы будуць арганізаваны круглы стол "Супрацоўніцтва ў галіне транспарту", дэгустацыі прадукцыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і прадпрыемстваў Мінсельгасхарча, пройдуць сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.Казахстан займае трэцяе месца ў аб'ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД пасля Расіі і Украіны. Беларускі бок зацікаўлены прыняць удзел у рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных праграм Казахстана па развіццю сельскай гаспадаркі, жыллёвага і дарожнага будаўніцтва, машынабудавання. Цікавасць для беларускіх прадпрыемстваў уяўляе і супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай і транспартнай сферах.
Паводле “БЕЛТА”