Больш як 100 навукова-тэхнічных распрацовак прадставяць ВНУ і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падчас Нацыянальнай выставы ў Варшаве 24-26 чэрвеня. Свае распрацоўкі на выставе прэзентуюць 10 арганізацый Міністэрства адукацыі і 6 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з апошнімі навуковымі дасягненнямі тэхнапарку БНТУ "Металіт", УП "Унітэхпрам БДУ", НПЦ НАН па матэрыялазнаўству, Інстытута тэхналогіі металаў НАН, Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі. Айчынныя вучоныя прадставяць інавацыі ў галіне металургіі, станкабудавання, энергетыкі, электронікі, медыцыны, нана- і біятэхналогій і іншых навуковых галінах.Праграма выставы ўключае разнастайныя тэматычныя семінары і дзелавыя сустрэчы, у час якіх беларускія дэлегацыі плануюць абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва, а таксама ўмовы выканання новых сумесных праектаў з польскімі прадпрыемствамі і кампаніямі.Нацыянальная выстава Беларусі ў Варшаве прызначана прадставіць увесь спектр беларускага прамысловага, эканамічнага і навуковага патэнцыялу на рынку Польшчы, а таксама замацаваць і развіць ужо існуючыя дзелавыя кантакты паміж суб'ектамі гаспадарання абедзвюх краін.
Паводле “БЕЛТА”